Евангелие от Иоанна на белорусском языке — Сьвятое Эвангельле паводле Яана

Разьдзел 6

1. Пасьля гэтага пайшоў Ісус на другі бок мора Галілейскага, Тыбэрыядзкага. 2. І пайшло за Ім многа людзей, бо бачылі Цуды Ягоныя, якія Ён рабіў над хворымі. 3. Узыйшоў жа  Ісус  на гару і там сядзеў з вучнямі Сваімі. 4. Была ж блізка Пасха, сьвята жыдоўскае. 5. Тады Ісус, падняўшы вочы і ўгледзіўшы, што многа людзей ідзе да Яго, кажа Піліпу: дзе мы купім хлябоў, каб яны елі бы? 6. Казаў жа Ён гэта, выпрабоўваючы яго, бо Сам ведаў, што хацеў зрабіць. 7. Піліп адказаў Яму: хлябоў (на) дзьвесьце дынараў ня хόпіць ім, каб кожны зь іх крыху дастаў. 8. Кажа Яму  адзін  із вучняў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пётры: 9. Ёсьць тут адзін хлопчык, што мае пяць хлябоў ячменных і дзьве рыбы, але што гэта для такога мноства? 10. Ісус жа сказаў: скажэце людзям пасядаць. Было ж багата травы на тым мейсцы. І вось пасядалі мужчыны лікам каля пяцёх тысячаў. 11. І ўзяў Ісус хлябы і, учыніўшы малітву падзякі, раздаў вучням, а вучні тым, што сядзелі; таксама і ад рыбы, колькі хто хацеў. 12. І, як насыціліся, кажа Ён вучням Сваім: зьбярыце  кавалкі,  што засталіся, каб нічога не прапáла. 13. Тады сабралі і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі ад пяцёх  ячменных  хлябоў,  што  засталіся  ў  тых, што елі. 14. Тады людзі, убачыўшыя Цуд, што Ісус учыніў, казалі: Ён ёсьць запраўды Той Прарок, Які йдзе ў сьвет. 15. Ісус жа, ведаючы, што хочуць прыйсьці і ўзяць Яго, каб зрабіць Яго каралём, ізноў адыйшоўся на гару Сам адзін. 16. Як жа настаў вечар, вучні Ягоныя зыйшлі да мора 17. і, увайшоўшы ў човен, паплылі на той бок мора да Капэрнавуму. І ўжо цёмна сталася, а Ісус ня прыхόдзіў да іх. 18. І мора хвалявалася, (бо) дуў моцны вецер. 19. І вось, праплыўшы каля дваццацёх пяцёх ці трыццацёх стадыяў, (яны) бачаць Ісуса, (што) ідзе па моры і падыходзіць блізка да чаўна, і спалохаліся. 20. Але Ён кажа ім: гэта Я, ня бόйцеся! 21. Тады (яны) хацелі ўзяць Яго ў човен, і зараз човен быў ля берагу, куды плылі. 22. Назаўтрае людзі, якія стаялі на тым баку мора, убачыўшы, што там ня былό другога чаўна, апрача аднаго таго, у які ўвайшлі вучні Ягоныя, і што Ісус не ўвахόдзіў разам з вучнямі Сваімі ў човен, але адплылі адны вучні Ягоныя, 23. другія ж чаўны прыйшлі з Тыбэрыяды, блізка да таго мейсца, дзе елі хлеб (па) удзячнай малітве Госпада; 24. і вось, калі людзі ўгледзілі, што тут няма Ісуса, ані вучняў Ягоных, тады і яны ўвайшлі ў чоўны і прыплылі ў Капэрнавум, шукаючы Ісуса, 25. і, знайшоўшы Яго на другім баку  мора,  сказалі  Яму:  Раббі, калі Ты сюды прыйшоў?    26. Адказаў ім Ісус і сказаў: Праўду, Праўду кажу вам: (вы) шукаеце Мяне не затым, што бачылі Цуды, але затым, што елі ад хлябоў і насыціліся; 27. працуйце ня дзéля ежы парахнеючай, але дзеля ежы, што застаецца ў Жыцьцё Вечнае, якое Сын Чалавечы дасьць вам, бо (на) Ім паклаў Пячатку (Сваю) Айцец Бог. 28. Тады (яны) сказалі Яму: што нам рабіць, каб рабіць Справы Божыя?      29. Адказаў Ісус і сказаў ім: гэта ёсьць Мэта Бога, каб вы ўверылі ў Таго, Каго Ён паслаў. 30. Тады сказалі Яму: які ж Ты знак зробіш, каб (мы) бачылі і паверылі Табе? Што Ты робіш? 31. Бацькі нашыя елі манку ў пустэльні, як ёсьць напісана: “хлеб ізь Неба даў ім есьці”(Пс.78,24). 32. Сказаў жа ім Ісус: Праўду, Праўду кажу вам: не Масéй даў вам хлеб ізь Неба, але Айцец Мой дае вам Сапраўдны Хлеб ізь Неба; 33. бо Хлеб Божы ёсьць Той, Хто зыходзіць зь Неба і дае Жыцьцё сьвету. 34. Сказалі ж Яму: Госпадзе! заўсёды давай нам такі хлеб. 35. Сказаў жа ім Ісус: Я ёсьць Хлеб Жыцьця; хто прыходзе да Мяне, зусім ня бýдзе галодны, і хто верыць у Мяне, зусім ня бýдзе прагнуць ніколі. 36. Але Я сказаў вам, што й бачылі Мяне, і ня вéрыце. 37. Усе, каго дае Мне Айцец, да Мяне прыйдуць, і таго, хто прыходзе да Мяне, ні ў якім разе ня выганю вон, 38. бо Я зыйшоў зь Неба ня (дзеля таго), каб рабіць Волю Маю, але, (каб рабіць) Волю Таго, Хто паслаў Мяне, (Айца); 39. і гэта ёсьць Воля Таго, Хто паслаў Мяне, Айца, каб кожнага, каго Ён даў Мне, нікога ня згубίць, але ўваскрасіць яго ў апошні дзень; 40. гэта ж ёсьць Воля Таго, Хто паслаў Мяне, каб кожны, хто бачыць Сына і верыць у Яго, меў Жыцьцё Вечнае, і Я ўваскрашу яго (ў) апошні дзень. 41. Наракалі ж жыды на Яго, што Ён сказаў: Я ёсьць Хлеб, што зыйшоў зь Неба, 42. і казалі (яны): ці ня Ісýс ёсьць Ён, сын Язэпаў, бацьку й матку Якога мы ведаем?   Як   жа   Ён   кажа   гэта: Я  зыйшоў  зь  Неба?   43. Адказаў  жа  Ісус  і  сказаў  ім: ня гудзéце міжы сабою; 44. ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі Айцец, Які паслаў Мяне, ня прывáбіць яго, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. 45. Ёсьць напісанае ў прарокаў: і будуць усе навучаны Богам. Пагэтаму кожны, каторы пачуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне (Ісая 54,13). 46. Не таму, што нехта бачыў Айца, апрача Таго, Хто ёсьць ад Бога: Ён бачыў Айца. 47. Праўду, Праўду кажу вам: хто верыць у Мяне, мае Жыцьцё Вечнае. 48. Я ёсьць Хлеб Жыцьця. 49. Бацькі вашыя елі манку ў пустэльні і паўміралі. 50. Хлеб ёсьць Той, Які зь Неба зыходзіць, каб хто еў ад Яго і не памёр. 51. Я ёсьць Хлеб Жывы, Хто зь Неба зыйшоў: калі хто есьць гэты Хлеб, будзе жыць навекі. А Хлеб жа, Які Я дам, ёсьць Цела Маё, Каторае Я дам за жыцьцё сьвету. 52. І вось спрачаліся міжы сабою жыды, кажучы: як Ён можа даць нам Цела (Сваё) есьці? 53. Сказаў жа ім Ісус: Праўду, Праўду кажу вам: (калі) ня бýдзеце есьці Цела Сына Чалавечага і (ня) бýдзеце піць Крыві Ягонай, ня бýдзеце мець Жыцьця ў сабе. 54. Хто есьць Маё Цела і п’е Маю Кроў, мае Жыцьцё Вечнае, і Я ўскрашу яго ў апошні дзень.      55. Бо Цела Маё запраўды ёсьць Ежа, і Кроў Мая запраўды ёсьць Пітво; 56. хто есьць Маё Цела і п’е Маю Кроў, ува Мне жыве, і Я ў ім. 57. Як паслаў Мяне жывы Айцец, і Я жыву Айцом, так і хто есьць Мяне, ён таксама жыць будзе Мною; 58. гэта ёсьць Хлеб, Хто зь Неба зыйшоў. Ня тáк, як елі бацькі вашыя манку і паўміралі: хто есьць гэты Хлеб, будзе жыць на векі. 59. Гэтае сказаў Ён у сынагозе, навучаючы ў Капэрнавуме. 60. Многія ж з вучняў Ягоных, чуючы (гэтае) сказалі: цяжкое гэтае Слова. Хто можа яго слухаць? 61. Але Ісус, ведаючы ў Сабе, што вучні Ягоныя наракаюць  на  гэта,  сказаў  ім:  (ці)  гэтае вас спакушае? 62. (а) калі ж бы (вы) ўгледзілі Сына Чалавечага, (Які) узыходзе (туды), дзе быў раней? 63. Гэта ёсьць Дух, Які ажыўляе; цела ніякай карысьці ня прынόсіць. Словы, якія Я кажу вам, ёсьць Дух і ёсьць Жыцьцё. 64. Але ёсьць сярод вас некаторыя, што ня вéраць. Бо Ісус ведаў ад пачатку, (што) ёсьць некаторыя, што ня вéраць, і хто ёсьць той, што здрадзіць Яго. 65. І казаў: дзеля гэтага сказаў Я вам, што ніхто ня мόжа прыйсьці да Мяне, калі б ня былό дадзена яму ад Айца Майго. 66. З таго (часу) многія з вучняў Ягоных пайшлі назад і ўжо не хадзίлі зь Ім. 67. Сказаў тады Ісус дванаццацём: (ці) ня хόчаце і вы адыйсьці? 68. Адказаў тады Яму Сымон Пётра: Госпадзе! Да каго нам ісьці? Ты маеш Словы Жыцьця вечнага; 69. і мы паверылі і пазналі, што Ты ёсьць Хрыстос, Сын Бога Жывога. 70. Адказаў ім Ісус: ці ня Я выбраў вас дванаццацёх? Але адзін з вас ёсьць д’ябал. 71. Гаварыў жа Ён пра Юду Сымонавага Іскарыёта, бо гэты хацеў прадаць Яго, будучы адзін з дванаццацёх.

Добавить комментарий