Евангелие от Иоанна на белорусском языке — Сьвятое Эвангельле паводле Яана

Разьдзел 21

1. Пасьля гэтага ізноў зьявіў Сябе Ісус вучням (Сваім) ля мора Тыбэрыядзкага. Зьявіў (Сябе) вось як: 2. былі разам Сымон Пётра і Хама, што завецца Блізьнюк, і Натанайла з Каны Галілейскай, і (сыны) Завядзея, і двое другіх з вучняў Ягоных. 3. Сымон Пётра кажа ім: іду лавіць рыбу. Кажуць яму: ідзем і мы з табою. Выйшлі і зараз увайшлі ў човен, і не злавілі ў тую ноч нічога. 4. Калі ж ужо настала раніца, Ісус стаяў на беразе, але вучні не пазнáлі, што гэта Ісус. 5. Тады Ісус кажа ім: дзеці! (ці) ня мáеце якой-небудзь ядόміны? Яны адказалі Яму: не. 6. Ён жа сказаў ім: закіньце сетку па правы бок чаўна, і зловіце. Пагэтаму яны закінулі, ды ўжо ад мноства рыбы не маглί яе выцягнуць. 7. Тады той вучань, якога любіў Ісус, кажа Пётру: Ён — Госпад. Сымон жа Пётра, пачуўшы, што Ён — Госпад, падперазáўся верхнім адзеньнем, бо быў у споднім, і кінуўся ў мора; 8. а другія вучні прыплылі ў невялίкай лодцы, — бо не далёка былі ад зямлί, але локцяў каля дзьвесьце, — цягнучы сетку з рыбай. 9. Калі ж выйшлі на зямлю, бачаць распаленае вугольле і рыбу, (што) ляжыць (на ім) і хлеб. 10. Ісус кажа ім: прынясіце з тае рыбы, што вы цяпер злавілі. 11. Сымон Пётра пайшоў і выцягнуў на зямлю сетку, поўную вялікіх рыбаў; (іх было) сто пяцьдзесят тры, і (ад) гэткага мноства сетка не прарвáлася. 12. Ісус кажа ім: ідзіце, сьнедайце. (З) вучняў жа ніхто не адвáжыўся папытацца (ў) Яго: хто — Ты? ведаючы, што Ён ёсьць Госпад. 13. Ісус жа прыходзіць і бярэ хлеб, і дае ім; таксама й рыбу. 14. Гэта ўжо трэйці раз Ісус зьявіў Сябе Сваім вучням уваскрошаны зь мёртвых. 15. Калі ж яны пасьнедалі, Ісус кажа Сымону Пётру: Сымон Ёнін, (ці) любіш ты Мяне больш, чым яны? (Пётра) кажа Яму: так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я люблю Цябе. (Ісус) кажа яму: пасі ягняты Мае. 16. Яшчэ кажа яму другі раз: Сымон Ёнін! (ці) любіш ты Мяне? (Пётра) кажа Яму: так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я люблю Цябе. (Ісус) кажа яму: пасі авечкі Мае. 17. Кажа яму трэйці раз: Сымон Ёнін! (ці) любіш ты Мяне? Пётра засмуціўся, што трэйці раз сказаў яму: (ці) любіш ты Мяне? і сказаў Яму: Госпадзе! Ты ўсё ведаеш; Ты ведаеш, што я люблю Цябе! Ісус кажа яму: пасі авечкі Мае! 18. Праўду, Праўду кажу табе: калі ты быў малады, (дык) падпярáзваўся сам і хадзіў, куды хацеў; а як (ты) састарэеш, (то) выцягнеш рукі твае, і іншы цябé падперажэ і павядзé, куды ня схόчаш. 19. Гэтае ж Ён сказаў, паказуючы, якой сьмерцяй (Пётра) уславіць Бога. І, сказаўшы гэтае, кажа яму: ідзі за Мною. 20. Пётра ж, аглянуўшыся, бачыць ідучага за (ім) вучня, якога любіў Ісус, ды які на вячэры прыпаў да грудзёў Ягоных і сказаў: Госпадзе! хто ён, што прадае Цябе? 21. Убачыўшы яго, Пётра кажа Ісусу: Госпадзе! а ён што? 22. Ісус кажа яму: калі Я хачу яго пакінуць, пакуль Я прыйду, што табе да гэтага? Ты йдзі за Мною!   23. Дык пранéслася гэтае слова між братоў, што вучань гэны не памрэ. Але Ісус не сказáў яму, што (ён) не памрэ, але: калі Я хачу яго пакінуць, пакуль Я прыйду, што табе да гэтага? 24. Гэты ёсьць той вучань, які сьведчыць аб гэтым і напісаў гэтае. І (мы) ведаем, што сьвядόцтва ягόнае — праўдзівае. 25. Таксама ёсьць і шмат іншага, што ўчыніў Ісус, якое, калі б было напісана пачаргова, (дык) я думаю, нават самому сьвету не зьмясьцίць бы напісаных кнігаў.

Амін.

.

Добавить комментарий